Французская паліцыя ўзяла пад варту дваіх кіраўнікоў кампаніі Uber, якая стварыла мабільную праграму UberPOP для пошуку, выкліку і аплаты танных таксі або прыватных кіроўцаў.

Павводле дадзеных Reuters, затрыманы кіраўнік французскага падраздзялення Uber Цібо Самфаль, а таксама кіраўнік аддзялення Uber у Заходняй Еўропе П'ер-Дзімітрый Гор-Каці.

У мінулую пятніцу міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнёў заявіў, што сэрвіс UberPOP павінен быць закрыты, а аўтамабілі — канфіскаваныя, калі яны працягнуць перавозіць пасажыраў.

Сэрвіс UberPop, праз які можна замовіць больш танны аўтамабіль, чым традыцыйнае таксі, ужо быў прызнаны незаконным у Францыі, але працягвае працаваць, пакуль гэтая забарона аспрэчваецца ў судзе.

У кампаніі Uber заявілі, што сэрвіс будзе працаваць у Францыі да таго часу, пакуль яго не забароніць вышэйшая судовая інстанцыя краіны.

Французскія таксісты, якія плацяць тысячы еўра за свае ліцэнзіі, абвінавачваюць Uber у несумленнай канкурэнцыі, паколькі кіроўцы, што ажыццяўляюць з яе дапамогай перавозкі, не праходзяць ліцэнзавання з боку ўладаў. Яны лічаць, што страцілі ад 30% да 40% сваіх даходаў за апошнія два гады з-за росту папулярнасці Uber.

На мінулым тыдні французскія таксісты правялі акцыю пратэсту супраць працы Uber: яны заблакавалі дарогі, якія вядуць да парыжскім аэрапортаў, і палілі шыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?