Міністэрства аховы здароўя Ліберыі зафіксаваў першы выпадак захворвання гемарагічнай ліхаманкай Эбола за шэсць тыдняў: у загінулага 17-гадовага падлетка выявілі інфекцыю.

Па словах намесніка кіраўніка ведамства Толберта Ньенсва, медыкі спрабуюць усталяваць перамяшчэнне ахвяры ліхаманкі ў апошнія дні перад смерцю.

Ньенсва заклікаў ліберыйцаў быць пільнымі, аднак адзначыў, што падставы для панікі няма.

У дзвюх суседніх дзяржавах — Гвінеі і Сьера-Леонэ — адзначаецца рост колькасці інфікаваных Эбола, што супала з пачаткам сезону дажджу ў Заходняй Афрыцы.

Па дадзеных СААЗ, ахвярамі найбуйнейшай у гісторыі ўспышкі гемарагічнай ліхаманкі сталі больш за 11 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?