Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 30 чэрвеня на заключным пасяджэнні сёмай сесіі разгледзяць пытанне аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў.

Чакаецца, што выбары прэзідэнта пройдуць 11 кастрычніка. Менавіта гэтую дату прапанаваў ЦВК Беларусі. Па словах кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, гэтая дата апраўданая, бо не прыйдзецца збіраць пазачарговую сесію парламента. Яна заявіла, што гэта было яе ініцыятыва і прапанова. Кіраўнік ЦВК таксама прывяла аргумент, што больш апраўданай датай 11 кастрычніка можна лічыць і з пункту гледжання другога тура выбараў. Як удакладніла Лідзія Ярмошына, у гэтым выпадку кампанія не парушыць канстытуцыйныя тэрміны і завершыцца ў межах тых самых двух месяцаў да заканчэння паўнамоцтваў прэзідэнта.

Чарговыя прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў Беларусі не пазней за 21 лістапада і не раней 4 кастрычніка. Раней у якасці найбольш верагоднай даты іх правядзення называлася 15 лістапада, менавіта гэтую дату агучвалі ў ЦВК раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?