Spring96 паведамляе пра інцыдэнт з ігнараваннем дзяржаўнага статусe беларускай мовы супрацоўнікамі ДАІ горада Салігорска.

Увечары 25 чэрвеня салігорскі кіроўца Аляксандр Малочка быў спынены за дробнае правапарушэнне падчас руху на сваім аўто супрацоўнікамі ДАІ. Мець зносіны з дзяржаўнымі службоўцамі ён пажадаў на беларускай мове.

«З тым фактам, што шторкі на маім аўто з'яўляюцца парушэннем правілаў дарожнага руху, я абсалютна пагадзіўся. Але я папярэдзіў супрацоўнікаў ДАІ, што буду карыстацца беларускай мовай і запатрабаваў ад іх як ад дзяржаўных служачых таго ж. Таксама я запатрабаваў, каб пратакол быў складзены па-беларуску і на беларускамоўным бланку, інакш я не прызнаю факт правапарушэння, — зазначыў Аляксандар Малочка праваабаронцам. — На жаль, адзінае, што я пачуў ад інспектара Сінельнікава, які нават не прадставіўся па форме, як таго патрабуе працэдура, гэта слова «калі ласка». На маё законнае патрабаванне прадставіць мне перакладчыка супрацоўнік ДАІ ніяк не адрэагаваў ды працягваў зьвяртацца да мяне толькі на расійскай мове».

У выніку пратакол склалі на расійскай мове на расійскамоўным бланку. Спадар Малочка збіраецца абскарджваць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0