AFP

AFP

Вайскова-транспартны самалёт упаў на гатэль і бліжэйшыя дамы ў інданезійскім горадзе Медан. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Паводле апошняй інфармацыі, 30 чалавек загінулі. Колькасць ахвяр можа расці», — заявіў прадстаўнік выратавальнай службы.

Цяпер высвятляецца, колькі чалавек было ў самалёце і магло знаходзіцца на зямлі. Самалёт ляцеў з вайсковай базы, размешчанай у Медане (правінцыя Паўночная Суматра) на востраве Бунгуран.

Падзенне адбылося праз некалькі хвілін пасля ўзлёту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?