У зоне адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС узнік пажар, плошча якога складае каля 130 гектараў.

Узгаранне сухой травы і чароту было зафіксавана ўвечары 29 чэрвеня ў раёне вёскі Каўшылаўка і пасёлка Палескае.

Па стане на 07:00 30 чэрвеня, тушэнне ачагоў узгарання працягваецца.

На месцы здарэння разгорнуты штаб пажаратушэння, працуе мабільная аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0