Супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі ў лясным масіве паблізу вёскі Вароніна Быхаўскага раёна труп грамадскага актывіста Аляксандра Шачанка, які знік без вестак ў жніўні мінулага года. 

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, інфармацыя пра знаходжанне ў гэтым месцы цела забітага чалавека паступіла ад затрыманага на мінулым тыдні 37-гадовага жыхара Быхава, які падазраецца ў незаконным захоўванні боепрыпасаў і крадзяжы. 

«Падчас правільна праведзенага допыту падазраваны прызнаўся ў больш цяжкім злачынстве — забойстве, а таксама паведаміў месцазнаходжанне трупа», — расказала яна. 

27 чэрвеня следчыя, якія выехалі на месца, сапраўды выявілі астанкі чалавека, якія, як мяркуецца, належаць абвешчанаму летась без вестак зніклым 63-гадоваму Аляксандру Шачанку. 

Як растлумачыла Аксана Салянюк, падазраваны ўчыніў злачынства з прычыны непрыязных адносін да забітага. 

Нагадаем, апошні раз Шачанка бачылі 27 жніўня 2014 года ў Быхаўскім раённым судзе, дзе праходзіў разгляд іску актывіста ў дачыненні да яго суседа, які абвінавачваўся ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. На маючым адбыцца апошнім пасяджэнні меркавалася, што Аляксандр Шачанок выступіць з хадайніцтвам пра змяненне меры стрымання адказчыку, паколькі той нібыта выказваў пагрозы ў яго адрас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?