Баевікі джыхадысцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» упершыню абезгаловілі жанчын, паведамляюць праваабаронцы.

Па дадзеных Сірыйскага цэнтра назірання за выкананнем правоў чалавека, на тэрыторыі Сірыі былі забітыя дзве жанчыны, якіх баевікі абвінавацілі ў вядзьмарстве. Праваабаронцы адзначаюць, што гэта першы зарэгістраваны выпадак забойства ісламістамі жанчын такім чынам.

Раней групоўка неаднаразова размяшчала ў інтэрнэце відэаролікі, на якіх баевікі абезгалоўліваць закладнікаў, за якіх не выплацілі выкуп. Сярод забітых былі брытанскія, французскія, амерыканскія і японскія журналісты і праваабаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?