Аляксандр Кулінковіч абдымае Юрыя Навумава. Фота з посту Кулінковіча на Facebook

Аляксандр Кулінковіч абдымае Юрыя Навумава. Фота з посту Кулінковіча на Facebook

Аляксандр Кулінковіч, вакаліст Neuro Dubel, апублікаваў на Facebook «амаль адкрыты ліст»: ён паскардзіўся, што бэк-вакаліст гурту Юрый Навумаў не наведвае рэпетыцыі ды не спявае ў вялікай частцы песень.

«Тваё ўчорашняе, чарговае нез’яўленне на рэпетыцыі неяк дабіла. Не асабліва верыцца, што цябе затрымала міліцыя за містычны сок, што ты распіваў, — піша Кулінковіч. — Не хадзіць на рэпетыцыі, не браць удзел у запісах новых альбомаў, гэта ўжо твая фішка».

Паводле яго слоў, гурт «у а*** [крайнім здзіўленні — НН]».

Як сцвярджае Кулінковіч, амаль увесь бэк-вакал на свежым альбоме Neuro Dubel «На Марс!» выконваў ці бас-гітарыст Яўген Броўка, ці сам Кулінковіч: «Юру прыбралі максімальна, бо калі і быў, то быў не ў тонусе». На сцэну, піша ён, апошнім часам выстаўляюць тры мікрафоны: для вакаліста, бэк-вакаліста і басіста, які замяняе бэк-вакаліста.

Кулінковіч падкрэслівае, што сам не «бязгрэшны», але просіць за свае ўчынкі прабачэння (у прыватнасці, ён прасіў прабачэння за ледзь не сарваны канцэрт у красавіку, пазней выявілася, што ў яго быў інсульт). «Хлопцы стаміліся змагацца з маім і тваім рас***ствам [разбасцяйствам — НН]. Я іх разумею, — піша ён. — Усе хочуць быць калектывам, часткай якога ты ёсць».

Мяркуючы па тоне посту, гаворка аб распадзе гурту не ідзе.

Кулінковіч сцвярджае, што вынес на публіку абмеркаванні з рэпетыцый, якія, як ён сцвярджае, Навумаў не можа пачуць, бо рэпетыцыі не наведвае.

***

Neuro Dubel утварылі ў 1989 годзе Аляксандр Кулінковіч і Генадзь Агейчык. У 91-м годзе былі ў хатніх умовах запісаныя першыя альбомы. У тым жа годзе Агейчык пакінуў гурт, на яго месца прыйшлі гітарыст, а пазней бэк-вакаліст Навумаў, а таксама басіст Дзмітрый Чыж і бубнач Андрэй Сцепанюк — быў сфармаваны канцэртны склад, прайшлі першыя канцэрты. За 26 год існавання гурт выдаў 15 альбомаў, узяў удзел у безлічы складанак і супольных праектаў, узяў шэраг узнагарод, у тым ліку дзве «Рок-кароны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?