Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна адмовілася каментаваць журналістам свае выказванні аб неабходнасці беларусам «круціцца» на дзвюх працах.

«Якія дзве працы? Я так не казала. Прачытайце ўважліва, што я сказала, а не тое, што пісалі суб'ектыўныя журналісты», — заявіла яна 30 чэрвеня ў палаце прадстаўнікоў.

На пытанне, ці бачыла яна рэакцыю беларусаў на свае выказванні, Шчоткіна адказала:

«Ну і што? Я сказала тое, што сказала. Тое, што там неяк перавярнулі суб'ектыўна, гэта ўжо падыход журналістаў».

Нагадаем, як паведамляла дзяржаўнага агенцтва БелТА, 18 чэрвеня ў час наведвання Гродзенскай абутковай фабрыкі «Нёман» Шчоткіна заявіла: «Умовы, якія сёння ёсць, схіляюць сям'ю да таго, каб нараджаць больш дзяцей, калі гэта, вядома, запланавана. Таму што нараджэнне дзяцей дзеля дапамогі або кватэры недапушчальна, вядома ж. Але калі людзі прымаюць рашэнне аб тым, што ў іх будзе двое-трое дзяцей або больш, яны разумеюць таксама, што ім трэба, што называецца, «круціцца». Для таго каб зарабіць, сёння ёсць магчымасці. Мы паглядзелі, што амаль 93% беларусаў працуюць толькі на адной працы, а гэта і мужчыны. Але калі мама займаецца дома дзецьмі, так хай тата «пакруціцца». … Сёння беларусам трэба праяўляць большую актыўнасць, каб павысіць свой дабрабыт «.

Сёння журналісты пацікавіліся ў Шчоткінай, на колькіх працах «круціцца» яе муж, аднак на гэтае пытанне міністр працы і сацыяльнай абароны таксама не адказала.

* * *

Як настаўніца з Запаляр’я ганяе беларускіх дармаедаў: гісторыя жыцця Марыяны Шчоткінай

* * *

Міністр Шчоткіна сканчае будаўніцтва катэджа ў Драздах ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?