У Магiлёўскiм абласным судзе неўзабаве пачнецца разгляд жудаснага злачынства, якое адбылося ў Бабруйску.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры, на лаве падсудных апынецца 15‑гадовы падлетак. Як устанавiла следства, у жнiўнi мiнулага года ён выкраў 10‑гадовага хлопчыка з мэтай атрымання выкупу. Але выкрадальнiка нешта так раз’юшыла, што ён у той жа дзень утапiў свайго закладнiка. А назаўтра непаўналетнi нелюдзь патэлефанаваў мацi забiтага iм хлопчыка i запатрабаваў выкуп у памеры 3 тысяч долараў… Мiлiцыя выявiла i затрымала падлетка. Высветлiлася, што апроч выкрадання i забойства чалавека, на яго рахунку яшчэ два крадзяжы маёмасцi.

Мiкола Дзябёла, «Звязда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0