Ад 1 ліпеня прадаўцам у Беларусі забароняць выкарыстоўваць словазлучэнне «электронная цыгарэта» для пазначэння адпаведнага тавару, перадае БЕЛТА словы намесніка міністра гандлю Ірыны Наркевіч.

Тавар пад забароненай назвай усё яшчэ можна будзе прадаваць, але называць яго прыйдзецца іначай. За парушэнне — штраф.

«Што такое так званая электронная цыгарэта? Гэта не цыгарэта ў звыклым разуменні, як тлумачыць Сусветная арганізацыя аховы здароўя, гэта нейкая прылада для курэння, электронны інгалятар, — тлумачыць Наркевіч. — У Беларусі гэты тавар па-ранейшаму будзе прадавацца, ён проста павінен будзе памяняць сваё найменне».

Якім мае стаць новае найменне тавару, Наркевіч не ўдакладняе.

З 1 ліпеня таксама будзе забароненая імітацыя знешняга выгляду тытунёвых вырабаў і выкарыстанне іх найменняў пры вытворчасці тавараў, якія не з'яўляюцца тытунёвымі вырабамі. Калі названы тавар будзе імітаваць выгляд тытунёвага вырабу, на яго будзе распаўсюджвацца забарона на рэкламу.

Гэткі тавар акрамя забароненай назвы мае таксама альтэрнатыўныя назвы: персанальны інгалятар (па-англійску часта выкарыстоўваецца абрэвіятура PV, personal vaporizer) і электронная сістэма дастаўкі нікатыну (аналагічна — ENDS). Палякі называюць такі тавар сярод іншага E-papieros, немцы — E-Shisha (Е-кальян), фіны — sähkötupakka (даслоўна — «электратытунь»), ісландцы — rafsígaretta ці rafretta (ад rafhlaða — батарэя).

Чытайце таксама: Магазінам забаранілі выстаўляць цыгарэты на касе, забароненыя і тавары ў выглядзе цыгарэт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?