Клуб расійскай першай лігі «Тосна» заключыў пагадненне з нападаючым Дзянісам Лапцевым са «Славіі» (Мазыр).

Пра гэта Sportbox.ru паведаміў галоўны трэнер каманды з Ленінградскай вобласці Яўген Перавяртайла.

23-гадовы форвард выступаў за «Славію» з 2010 года, забіў у 92 матчах 36 галоў. У апошні час Лапцеў стаў выклікацца ў зборную Беларусі — дэбютаваў у яе складзе ў нядаўнім таварыскім матчы з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0