Так адбылося па распараджэнні чыноўнікаў «навесці парадак на зямлі».

У Мінскай вобласці знеслі каля 300 старых будынкаў, чацвёртую частку ад іх проста закапалі ў зямлю, бо чыноўнікі далі распараджэнне «навесці парадак на зямлі». Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала «АНТ».

Так у Вілейскім раёне ў зямлю закапалі стары кароўнік і тры цялятнікі нават не ўзгадняючы з яго ўладальнікам, пра гэта распавяла галоўны спецыяліст упраўлення камітэта дзяржкантролю Вольга Дашкевіч:

«Ссунулі бульдозерамі рэшткі ферм у катлаваны і закапалі. Працы праводзіліся па вусным указанні ад райвыканкама і аблвыканкама», — кажа спецыяліст.

Цяпер зямлю, дзе закапаны дамы нельга выкарыстоўваць пад пасевы, немагчыма і працаваць з тэхнікай на гэтай тэрыторыі: яна будзе пашкоджаная рэшткамі будынкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?