«Удзел у выбарах бессэнсоўны і дапамагае толькі ўладзе, — заявіў былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю радыё «Свабода». — Бо загадзя вырашаны лёс гэтых так званых выбараў. Гэтая постаць на чале ЦВК нічога ж людскага не робіць. Яна гэтаксама будзе падтрымліваць усю хлусню і выконваць план, як выконвала да гэтага часу.

Я ня ведаю таго апазіцыянера, які б не разумеў, што гэта бессэнсоўна. Але ў нас з'явілася цяпер апазіцыя такая, якая нічога, акрамя апазіцыйнай дзейнасці, не здольная рабіць. Таму яны прытрымліваюцца такога прамога (амерыканскага, дарэчы) падыходу — што калі ёсць выбары, то трэба ў іх удзельнічаць, бо як інакш можна процістаяць гэтай уладзе? Але я думаю, што амерыканскі стандарт у гэтым выпадку нам не пасуе», — мяркуе Шушкевіч.

«Ва ўмовах дыктатуры праз выбары ніхто дэмакратыю не заваёўваў. Але я думаю, што наблізіць добрыя часы можна было б. Трэба знайсці мужнасць прызнаць і знайсці аднаго сапраўднага лідара», — кажа Шушкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?