Улады Грэцыі пагадзіліся прыняць умовы міжнародных крэдытораў, піша Financial Times са спасылкай на ліст прэм'ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса, які ён адправіў кіраўнікам Еўракамісіі, Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) і Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) у аўторак, 30 чэрвеня.

Цыпрас пагадзіўся на ўмовы крэдытораў, якія былі прапанаваныя на мінулым тыдні. Выданне адзначае, што ён зведаў нязначныя змены.

У лісце грэчаскі прэм'ер просіць падоўжыць праграму фінансавай дапамогі ў аб'ёме €29,1 млрд.

Нагадаем, што раніцай МВФ афіцыйна пацвердзіў, што Грэцыя не выплаціла ў тэрмін доўг у памеры 1,6 млрд еўра (1,8 млрд даляраў) пасля таго, як міністры фінансаў еўразоны адмовіліся падоўжыць праграму фінансавай дапамогі.

«Мы паведамілі выканаўчай радзе, што Грэцыя мае пратэрміноўку запазычанасці і можа атрымаць фінансаванне МВФ толькі пасля таго, як доўг будзе выплачаны», — сказаў прадстаўнік МВФ Джэры Райс.

У той жа час міністры еўразоны заявілі, што абмяркуюць прапанову Грэцыі аб новым плане па выхаду з крызісу.

Выказваюцца асцярогі, што ў канчатковым выніку гэта можа прывесці да дэфолту і выхаду Грэцыі з еўразоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0