Улада11

Зацверджаны каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў прэзідэнта Беларусі

Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў прэзідэнта Беларусі зацверджаны сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі.

План складаецца з сямі раздзелаў. У прыватнасці, у адным з іх сказана, што мясцовыя ўлады павінны вызначыць месцы, дзе забаронены збор подпісаў, да 17 ліпеня. Ва ўсіх астатніх месцах пікеты будуць дазволены. Таксама да 17 ліпеня неабходна здаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў.

Сам збор подпісаў будзе праходзіць з 23 ліпеня па 21 жніўня.

Пры гэтым сакратар ЦВК Мікалай Лазавік удакладніў, што да 23 ліпеня пікеты не будуць лічыцца перадвыбарнымі. Іх правядзенне будзе рэгулявацца законам аб масавых мерапрыемствах.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дадала, што, калі на перадвыбарных пікетах будуць збіраць подпісы не за вылучэнне кандыдата, а з нейкай іншай мэтай, то гэта будзе незаконна. «За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць», - сказала яна.

Акрамя таго, пытанне аб стварэнні выбарчых участкаў павінна быць вырашана не пазней за 9 жніўня. Спісы грамадзян, якія маюць права галасаваць, павінны быць гатовы не пазней за 25 верасня.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 6 па 15 верасня, а да 26 верасня на выбарчых участках павінны быць вывешаны плакаты з біяграфічнымі данымі кандыдатаў.

Запрашэнне прыняць удзел у выбарах выбаршчыкі атрымаюць не пазней за 30 верасня.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы11

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

З сайта НАУ прыбралі згадку пра Анжаліку Мельнікаву

Спыняе працу праект «Палітвязынка»3

Прадуктовы кошык на Вялікдзень у Беларусі і Польшчы — параўнанне цэнаў11

Трампаўскія тарыфы на Кітай фактычна складаюць 145%5

Што менавіта адбываецца ў мозгу мужчыны падчас сэксу?3

Васілеўская расказала, ці паляціць у космас другі раз2

«Попыт будзе задаволены вельмі хутка». Ігар Шуневіч расказаў пра перспектывы палявання на мядзведзя і рысь4

У Беларусі адмянілі дзіцячых стаматолагаў4

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы11

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць