Зараз да продажу будзе дазволена толькі здаровае харчаванне. Напрыклад, салодкія булачкі заменіць цэльназбожжавы хлеб. Зменіцца і меню школьных сняданкаў і абедаў. У яго ўключаць больш рыбы, садавіны і гародніны. Праўда, не ўсе палякі задаволеныя зменамі: у выніку кошт школьнага харчавання вырасце на 40%.