Былы рэктар БДУ, палітвязень Аляксандр Казулін не плануе ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі.

Фота Антона Сурапіна, bnp.by.

Фота Антона Сурапіна, bnp.by.

«Ведаеце, я прыхільнік мэтазгоднасці. Які можа быць удзел у выбарах, калі выбараў няма? Тыя людзі, якія ўсё ж уцягваюцца ў кампанію могуць пераследаваць самыя розныя мэты, можа, нехта хоча матэрыяльна забяспечыць сабе на бліжэйшыя пяць гадоў ці ўпісаць сваё імя ў гісторыі. Але дасягнуць палітычнага выніку сёння немагчыма», — кажа Аляксандр Казулін.

Паводле ягоных словаў, да яго звярталіся з прапановай увайсці ў каманду некаторых патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, але на ўсе такія просьбы Казулін адказвае адмовай.

«Мне здаецца, што апазіцыя казала, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, калі за кратамі знаходзіцца, хоць адзін палітвязень, а тут у турме застаецца цэлы кандыдат у прэзідэнты. Дык пра што можна гаварыць?» — задаецца рытарычным пытаннем былы палітвязень.

Што тычыцца стварэння ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча, то ў цэлым Казулін ставіцца да гэтага пазітыўна: «Любая маральная падтрымка з волі важная ў такой сітуацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?