Улады самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» ўвялі на яе тэрыторыі асаблівы рэжым самакіравання, а таксама 18 кастрычніка збіраюцца правесці мясцовыя выбары.

Пра гэта паведамляе ў чацвер, 2 ліпеня, «Данецкае агенцтва навінаў» са спасылкай на заяве кіраўніка «ДНР» Аляксандра Захарчанка.

«18 кастрычніка будуць абірацца кіраўніка гарадоў і раёнаў», - падкрэсліў Захарчанка.

Па словах прадстаўніка «ДНР», выбары, як таго патрабуюць падпісаныя ў Мінску пагадненні, пройдуць «на падставе Закона Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей».

Па словах Захарчанкі, «прадстаўнікі Украіны прымалі ўдзел у абмеркаванні і ўзгадненні ўсіх вышэйпададзеных рашэнняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?