Інфляцыя ў Зымбабвэ пабіла свой жа рэкорд і перакрочыла псыхалягічную адзнаку ў 100.000%. Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы з спасылкай на зьвесткі статыстычнага ведамства гэтай краіны, па стане на сёлетні студзень інфляцыя склала 100.580%. Пры гэтым зымбабвійскія прафсаюзы агучваюць лічбу 150.000%.

Многія аналітыкі бачаць прычыну эканамічнага крызысу ў зямельнай рэформе, калі ў белых, якія валодалі больш за 80% земляў, былі канфіскаваныя фэрмы й перададзеныя пасьля чорным сялянам: гэта рэзка скараціла прыток іншаземных інвэстыцый у краіну ды балюча ўдарыла па эканоміцы Зымбабвэ .

Аднак прыхільнікі прэзыдэнта краіны Робэрта Мугабэ адзначаюць, што ў пачатку ХХ стагодзьдзя брытанскія калянізатары адабралі ў чорнага насельніцтва больш урадлівыя палеткі. На іх думку, крызыс выкліканы эканамічнай блякадай, якую зладзілі Зымбабвэ Вялікабрытанія й ЗША, незадаволеныя гэтай рэформай.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0