Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня Незалежнасці павіншаваў суайчыннікаў са святам.

«Гэта свята па праву з'яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе дастойную будучыню», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У пасляваенныя гады, нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і нягоды, з руін і попелу была адноўлена народная гаспадарка, гаворыцца ў віншаванні. «За гістарычна кароткі тэрмін Беларусь зрабіла магутны рывок у сваім развіцці, ажыццявіўшы мару многіх пакаленняў аб стварэнні суверэннай і незалежнай дзяржавы, — кіраўнік дзяржавы. — У аснове нашых дасягненняў — мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларускага народа».

«Галоўная задача для нас сёння — годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі», — падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?