Узброеныя сілы ЗША кваліфікавалі Расію і Кітай як пагрозу нацыянальнай бяспецы.

У першым за чатыры гады дакуменце, які вызначае ваенную стратэгію Вашынгтона, кіраўнік амерыканскага генштаба генерал Марцін Дэмпсі заяўляе аб «невялікай, але растучай» небяспецы вайны з буйнымі дзяржавамі. Такі канфлікт прывядзе да «катастрафічных» наступстваў, папярэджвае Дэмпсі. У папярэднім дакладзе, апублікаваным ў 2011 годзе, Расія ледзь згадваецца, паведамляе AFP ў сераду, 2 ліпеня.

У 20-старонкавым дакуменце ЗША крытыкуюць анексію Крыма Расіяй, заяўляючы, што Масква «неаднаразова дэманстравала, што яна не прызнае суверэнітэту сваіх суседзяў і гатовая ўжыць сілу для дасягнення сваіх мэтаў». Таксама РФ зноў абвінавацілі ва ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны.

На Кітай амерыканскім ведамствам ускладаецца адказнасць за «выкліканне напружанасці ў азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне». Таксама да ліку дзяржаў, якія ўяўляюць пагрозу нацбяспецы ЗША, адносяцца Іран і Паўночная Карэя — абедзве краіны патрапілі ў спіс з-за сваіх ядзерных праграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?