Пракуратура Віцебскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні былога дырэктара ААТ «Віцязь». Экс-кіраўніка абвінавачваюць у нанясенні прадпрыемству шкоды на суму болей як 2 мільярды рублёў.

Падставай для крымінальнага пераследу сталі вынікі праверкі выканання заканадаўства па мадэрнізацыі вытворчасці, закупцы абсталявання, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Як выявілася, дырэктар заключыў кантракт з кітайскай фірмай на пастаўку абсталявання для вырабу тратуарнай пліткі і дамову з «Беларусбанкам» на атрыманне крэдыту. Але ў бізнэс-плане не былі вызначаныя крыніцы фінансавання, не быў распрацаваны і прагноз фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Да таго ж бізнэс-план не ўзгаднілі з уласнікам маёмасці — на той момант Міністэрствам прамысловасці.

Абсталяванне паставілі на прадпрыемства ў 2009—2010 гадах, але яно дагэтуль стаіць разабранае і не выкарыстоўваецца. Для яго ўсталявання няма ўмоваў. Такім чынам, былы дырэктар выйшаў за межы сваіх правоў і паўнамоцтваў і нанёс прадпрыемству вялікую матэрыяльную шкоду.

Крымінальнай справай займаецца Следчы камітэт, перадае БЕЛТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0