Ад касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску 1 ліпеня выправілася роварная пілігрымка ў Будслаў. Трыццаць раварыстаў накіраваліся да Нацыянальнага санктуарыя ў вёску Будслаў, дзе 3 і 4 ліпеня адбудзецца штогадовая ўрачыстасць, прысьвечаная абразу Маці Божай. Пілігрымку на колах узначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. 

«Каб ровар знаходзіўся ў вертыкальным становішчы, ён павінен ехаць, інакш ён будзе падаць. Таксама і чалавек прызначаны для жыцця. Чалавек павінен ісці, што азначае жыць паводле Божага закону», — тлумачыў Мітрапаліт. 

Сёлета ў Будслаў упершыню выправіцца і спрошчаная роварная пілігрымка з дзецьмі. Яна распачнецца 3 ліпеня і таксама рушыць у шлях ад Чырвонага касцёла. У гэты ж дзень на ўрачыстасць накіруюцца аўтобусныя пілігрымкі. 

Акрамя таго, напярэдадні, 30 чэрвеня, з гэтага ж касцёла вырушыла так званая «пакутная пілігрымка». Яе ўдзельнікі, а гэта каля трыццаці чалавек, пройдуць 124 кіламетры шляху, спажываючы толькі хлеб і ваду.

Акрамя таго, 29 чэрвеня, таксама ў Будслаў, ад Мінскага катэдральнага касцёла на Будслаўскія ўрачыстасці рушылі 250 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?