Нацыянальная авіякампанія «Узбекістон хаво йулары» сёння раніцай выканала першы рэйс па маршруце Ташкент — Мінск — Ташкент.

«Новы рэйс не толькі ўмацуе дружалюбныя, культурныя і дзелавыя сувязі паміж Узбекістанам і Беларуссю, але і спрыяльна паўплывае на рэалізацыю турыстычнага патэнцыялу абедзвюх краін. У аэрапорце Мінска паветранае судна авіякампаніі сустрэлі водным салютам, урачыстая сустрэча прайшла па беларускіх традыцыях гасціннасці», — распавялі спецыялісты.

Першым рэйсам у сталіцу Беларусі на лайнеры А320 прыляцелі 150 пасажыраў. «Статыстыка продажу авіябілетаў па дадзеным маршруце паказала, што ўжо першыя тры рэйсы пройдуць з максімальнай загрузкай», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

Палёты ў Мінск «Узбекістон хаво йулары» будзе выконваць двойчы на тыдзень па аўторках і чацвяргах на самалётах А320, а таксама Boeing 757/767.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?