Пілот самалёта ATR-72 кампаніі TransAsia Airways, што пацярпеў крушэнне 4 лютага, здзейсніў прафесійную памылку, адключыўшы працоўны рухавік замест аварыйнага.

Апублікаваныя дадзеныя расшыфроўкі чорных скрыняў паказалі, што ў момант падзення ў самалёта не працавалі абодва рухавікі. «Ваў, я адключыў цягу не таго рухавіка», — сказаў пілот незадоўга да падзення самалёта.

Лайнер упаў падчас набору вышыні. Пілоты рабілі ўсё магчымае, каб адвесці машыну ад жылых кварталаў. У выніку лайнер закрануў крылом эстакаду і паваліўся ў раку. На борце самалёта знаходзіліся 53 пасажыры і пяць членаў экіпажа. Усяго выжылі 15 чалавек.

ATR-72 здзяйсняў рэйс з Тайбэя на архіпелаг Цзіньмэн, які знаходзіцца ў Тайваньскім праліве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?