Сыноў і дачок я табе нарадзіць не паспею,
Ні мары няма і не веры, і нават надзеі,
Застаўся ўспамін. Толькі ён дарагі і агульны.
У іншым жыцці, не такім раскіданым і грэшным,
Якое, магчыма, нам Бог падаруе па смерці,
Знайдзі мяне, любы, каб зноў без цябе не памерці,
Каб дзеці і дом, і каб сад, і каб кошык чарэшні.
1.07.15