Паводле ўдакладненых даных, аб'ём ВУП Беларусі за першы квартал 2015 года склаў 191,9 трлн. рублёў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага ў супастаўных цэнах на 2,1%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У красавіку Белстат паведамляў, што ВУП за студзень—сакавік склаў 187,45 трлн. рублёў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 2%. 

Першая ацэнка ВУП ажыццяўлялася вытворчым метадам і была папярэдняй, паколькі засноўвалася на аператыўнай інфармацыі статыстычных абследаванняў, экспертных ацэнках і ўскосных разліках, адзначаюць у Белстаце. 

Другая ацэнка ажыццёўленая трыма метадамі (вытворчым метадам, метадам выкарыстання даходаў і метадам фарміравання ВУП па крыніцах даходаў). Апублікаваныя даныя заснаваныя на статыстычных абследаваннях арганізацый і хатніх гаспадарак, даных справаздачы Мінфіна аб выкананні бюджэту Беларусі, актуалізаваных дадзеных плацежнага балансу Нацбанка і адміністрацыйных дадзеных. 

Нагадаем, у студзені—маі 2015 года ВУП знізіўся на 3% і склаў 321,25 трлн. рублёў. Гадавы прагноз росту ВУП складае 0,2-0,7%. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?