На большай частцы Беларусі працягвае дзейнічаць забарона на наведванне лясоў, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. 

Па стане на 2 ліпеня забарона дзейнічае на тэрыторыі ўсіх раёнаў Брэсцкай, Віцебскай, Магілёўскай абласцей. 

У Гомельскай вобласці забаронена наведваць лясы ў наступных раёнах: Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Кармянскі, Калінкавіцкі, Лоеўскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Акцябрскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі. 

У Гродзенскай вобласці: Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Ашмянскі, Астравецкі, Слонімскі, Смаргонскі, Шчучынскі. 

У Мінскай вобласці: Бярэзінскі, Барысаўскі, Вілейскі, Дзяржынскі, Клецкі, Капыльскі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, Маладзечанскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Смалявіцкі, Салігорскі, Старадарожскі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?