Грэцыя не можа вярнуцца да друкавання драхмаў, бо ў краіне больш няма адпаведных друкавальных станкоў, заявіў міністр фінансаў краіны Яніс Варуфакіс.

Як растлумачыў чыноўнік, у 2000 годзе, калі Грэцыя ўступіла ў еўразону, улады краіны паспяшаліся пазбавіцца ад станкоў для друку драхмаў, бо былі ўпэўненыя, што цяпер у краіне заўсёды будзе ў абароце адзіная еўрапейская валюта.

«Мы знішчылі ўсе станкі — цяпер у нас іх не засталося», — сказаў Варуфакіс у інтэрв'ю аўстралійскай радыёстанцыі ABC.

Раней паведамлялася, што вяртанне Грэцыі да ранейшай нацыянальнай валюты магчыма ў выпадку яе выхаду з еўразоны з-за нязгоды з умовамі Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?