Цана на газ для Беларусі ў 2008 годзе павышацца не будзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

«У адпаведнасці з дамоўленасцю на працягу 2007 года цана на газ была на ўзроўні $100 за 1000 кубаметраў, з гэтага года дабавілі 19 працэнтаў, і ў нас ёсць упэўненасць, што да канца года цана павышацца не будзе», — сказаў прэм’ер‑міністр.

Хоць, адзначыў кіраўнік урада, цана вызначаецца згодна з формулай, а формула залежыць ад знешняй кан’юнктуры. «Учора цана на нафту перасягнула рубеж $100 за барэль. Таму, безумоўна, нашы калегі будуць даказваць іншую пазіцыю. Але кіраўнікі дзяржаў Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб нязменнасці цаны для Беларусі на 2008 год — $119», — падкрэсліў Сяргей Сідорскі. Зразумела, і Беларусь захоўвае ўмовы транзітных ставак на тым узроўні, на якім дамовіліся. Цяпер «Белтрансгаз» і «Газпрам» працуюць па гэтых пытаннях, сказаў прэм’ер‑міністр

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0