Аляксандру Лукашэнку было даложана 2 ліпеня на нарадзе па палітычных пытаннях пра тое, што Міністэрства замежных спраў Беларусі накіравала запрашэнні міжнародным наглядальнікам для ажыццяўлення назірання за прэзідэнцкімі выбарамі.

Таксама яму было даложана аб выніках удзелу беларускага боку ў шэрагу мерапрыемстваў міжнароднага характару, аб сітуацыі, што складваецца вакол Беларусі, аб актуальных падыходах краіны да шэрага пытанняў міжнароднага парадку дня.

Яму таксама было даложана аб стане і перспектывах адносін з вядучымі геапалітычнымі дзяржавамі і іншымі партнёрамі Беларусі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням дыверсіфікацыі гандлёва-эканамічных адносін.

Лукашэнка выказаў вялікае незадавальненне тым, што рост тавараабароту назіраецца толькі з асобнымі краінамі і запатрабаваў актыўней працаваць на іншых рынках.

Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным узмацніць патрабаванне з адпаведных службовых асоб, адказных за развіццё супрацоўніцтва з асобнымі краінамі і рэгіёнамі.

Яму таксама даложана інфармацыя аб сітуацыі ў рэгіёнах Беларусі, на асобных прадпрыемствах, аб настроях у працоўных калектывах.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў не дапускаць ні ў якім разе расхлябанасці і самазаспакоенасці на месцах і звярнуў увагу ўрада і ўсёй вертыкалі ўлады на неабходнасць безумоўнага выканання ўсіх яго даручэнняў эканамічнага характару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?