Расійскія верфі могуць ужо ў наступным годзе пачаць будаваць універсальны дэсантны карабель (УДК), які зараз праектуецца для ВМС РФ, заявіў галоўнакамандуючы флотам Расіі Віктар Чыркоў.

Пакуль новыя расійскія УДК існуюць толькі як макеты.

Пакуль новыя расійскія УДК існуюць толькі як макеты.

Са спасылкай на словы Чыркова, расійскія СМІ паведамляюць, што на новым караблі можна будзе транспартаваць 16 верталётаў, 450 марскіх пехацінцаў і 80 адзінак наземнай баявой тэхнікі.

Да пачатку расійска-ўкраінскага канфлікта Расія замовіла 2 дэсантныя караблі тыпу Mistral у Францыі, бо не мела тэхналогій для іхняй вытворчасці. У кантракт уваходзіла таксама перадача адпаведнай інфармацыі.

Пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны перадача караблёў была замарожаная. Такім чынам, Расіі прыходзіцца будаваць дэсантныя караблі самастойна.

Плануецца, што водазмяшчэнне расійскага УДК будзе на 3000 тон болей за французскі Mistral.

Французскія ўніверсальныя дэсантныя караблі тыпу Mistral могуць прымаць на борт да 450 чалавек дэсанту (на кароткі час — да 900 чалавек), 16 цяжкіх верталётаў, да 40 танкаў ці 13 танкаў і 46 іншых адзінак наземнай тэхнікі. Папярэднім вайсковым караблём, які будавалі французы для Расіі, быў крэйсер «Адмірал Макараў» — у 1908 годзе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?