Ён (на фота міністр фінансаў Германіі Вольфганг Шойбле) пяць гадоў піў вашу кроў, скажыце яму «не», заклікае гэты плакат.

Ён (на фота міністр фінансаў Германіі Вольфганг Шойбле) пяць гадоў піў вашу кроў, скажыце яму «не», заклікае гэты плакат.

Рэферэндум у Грэцыі [5 ліпеня], нават калі яго ўдзельнікі скажуць «не», не дапаможа ўраду ў Афінах знайсці лёгкі выхад з крызісу, заявіў кіраўнік Еўрагрупы (група міністраў фінансаў краін еўразоны) Ерун Дэйселблум.

Гэта папярэджанне прагучала пасля таго, як прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас заявіў, што «не» на рэферэндуме дапаможа дамагчыся лепшых умоў на перамовах з крэдыторамі.

Ерун Дэйселблум сказаў, што гэта такая здагадка «проста няправільная».

Дэйселблум, які з'яўляецца таксама міністрам фінансаў Нідэрландаў, заявіў, выступаючы на пасяджэнні парламенцкага камітэта ў Амстэрдаме, што калі грэкі адкінуты на гэтым спехам арганізаваным рэферэндуме еўрапейскія ўмовы крэдытавання, бакам будзе цяжка пераадолець, па яго вызначэнні, «фундаментальныя рознагалоссі».

Такі вынік рэферэндуму паставіць і Грэцыю, і Еўрасаюз у вельмі складаную сітуацыю, дадаў Ерун Дэйселблум.

«Грэчаскі ўрад адхіляе ўсё, мяркуючы, што калі вы прагаласуеце «не», вы атрымаеце лепшыя ці менш жорсткія ўмовы або, больш «дружалюбны» пакет прапаноў. Гэтая здагадка проста няправільная», — заявіў кіраўнік Еўрагрупы.

Грэчаскія банкі па-ранейшаму не працуюць, пасля таго як у панядзелак Еўрапейскі цэнтрабанк замарозіў ім фінансаванне.

Адкрыліся толькі некаторыя аддзяленні, для таго каб дазволіць пенсіянерам здымаць са сваіх рахункаў да 120 еўра ў тыдзень. Многія пенсіянеры ў Грэцыі не карыстаюцца электроннымі банкаўскімі картамі.

У банкаматах зараз грэкі могуць зняць максімум 60 еўра ў дзень.

Мясцовыя СМІ пішуць пра тое, што сітуацыя становіцца ўсё больш складанай для бізнесу, многія кампаніі спыняюць вытворчасць, бо не могуць расплаціцца з пастаўшчыкамі.

Некаторыя крамы збіраюцца адправіць сваіх работнікаў у неаплатны адпачынак.

Праблемы з драхмай

Грэцыя не можа вярнуцца да друку драхмаў, бо ў краіне больш няма адпаведных друкаваных станкоў, заявіў міністр фінансаў краіны Яніс Варуфакіс.

Як растлумачыў чыноўнік, у 2000 годзе, калі Грэцыя ўступіла ў еўразону, улады краіны паспяшаліся пазбавіцца ад станкоў для друкавання драхмаў, бо былі ўпэўненыя, што цяпер у краіне заўсёды будзе ў абароце адзіная еўрапейская валюта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?