З 6 ліпеня падача дакументаў у Візавым цэнтры Літвы ў Мінску, што на вуліцы Чыгуначнай, 33 (Бізнэс-цэнтр «Плаза», ст. метро «Міхалова») цяпер ажыццяўляецца толькі паводле папярэдняга запісу, паведамляецца ў самім цэнтры або на яго сайце.

Да сённяшняга дня падача дакументаў ажыццяўлялася паводле жывой чаргі з наяўнасці электроннага талона (як у банках).

Кошт паслугаў у падачы дакументаў каля 346 тыс. рублёў (дзецям да 12 гадоў бясплатна). Нагадаем, што з 23 чэрвеня для падачы дакументаў на візы (з узросту 12 гадоў) неабходна здаваць адбіткі пальцаў.

Дадамо, што ў гэтым памяшканні таксама працуюць візавыя цэнтры Іспаніі, Венгрыі, Харватыі, Даніі, і з прыходам лета значна вырасла колькасць наведнікаў. Напрыклад, 2 ліпеня Візавы цэнтр быў літаральна набіты бітком.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?