Рэкламная кампанія «Coach».

Рэкламная кампанія «Coach».

Амерыканская кампанія «Coach», якая стварае дарагія аксэсуары і ўпрыгожванні, актыўна працягвае шукаць новыя твары для сваіх рэкламных кампаній.

На гэты раз галоўнай гераіняй новай фотасесіі стала Міс Азія Кіні (Miss Asia Kinney), найлепшая сяброўка Лэдзі Гагі і па сумяшчальніцтве яе хатні бульдог.

Спявачка ўжо паспела публічна пракаментаваць новую кар'еру Міс Азія: «Я радая, што мая найлепшая сяброўка становіцца зоркай».

Дарэчы, за кар’ерай Міс Азія ў сацыяльных сетках актыўна сочаць абаронцы жывёлаў, напрыклад арганізацыя PETA (People for the Ethical Treatment of Animals). PETA нейкі час таму ўжо абвінавачвала Лэдзі Гагу ў жорсткім абыходжанні з сабакам пасля таго, як спявачка размясціла на сваёй старонцы ў Facebook фатаграфіі Міс Азія ў ювелірных упрыгожваннях, паведамляла US Weekly.

З Instagram Miss Asia Kinney @missasiakinney

З Instagram Miss Asia Kinney @missasiakinney

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?