Цела 24-гадовага мужчыны было знойдзена ноччу 1 чэрвеня на трасе Шарнева—Прошыка—Халопенічы паблізу вёскі Дубы з прыкметамі наезду транспартам. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Паводле інфармацыі ДАІ, невядомы кіроўца, кіруючы неўстаноўленым транспартным сродкам, ехаў у бок вёскі Прошыка і здзейсніў наезд на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы. У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых траўмаў памёр, а вадзіцель з месца аварыі ўцёк.

Крупскім РАСК узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь (парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Працягваецца выяўленне тыпу транспартнага сродку, яго прыналежнасці і кіроўцы, які здзейсніў наезд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?