Намеснік кіраўніка інтэрнэт-рэгулятара Роскомнадзор Максім Ксянзоў паведаміў аб блакаванні сваёй старонкі ў «Фэйсбуку».

«Выдатна проста. Facebook заблакаваў мяне на 24 гадзіны. І папярэдзіў, аб магчымым блакаванні назусім», — напісаў Ксянзоў на сваёй старонцы ў Twitter, дадаўшы, што вырашыў выдаліць свой акаунт на «Фэйсбуку».

У пятніцу раніцай стала вядома, што «Фэйсбук» выдаліў запіс Максіма Ксянзова, у якім намеснік кіраўніка Роскомнадзора ужыў слова «хахол».

Раней «Фэйсбук» перагледзеў правілы публікацыі пастоў, паводле якіх з сацсеткі выдаляюцца абразы людзей на аснове расавай або этнічнай прыналежнасці, рэлігіі, полу, сэксуальнай арыентацыі, інваліднасці або хваробы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?