Маючыя адбыцца выплаты па вонкавым доўгу і пагроза скарачэння эканомікі могуць прывесці да таго, што ў трэцім квартале расійскі рубель патаннее яшчэ на 10%, папярэджвае Пётр Хвейчак з BNP Paribas SA.

«Пралангацыя крэдытаў стала праблематычнай для кампаній, якія знаходзяцца пад санкцыямі. У Расіі сур'ёзныя структурныя праблемы, і гэта надоўга», — адзначыў Хвейчак, чые прагнозы ў апошнія чатыры кварталы, як піша Bloomberg, былі самымі дакладнымі.

На думку эксперта, уведзеныя супраць Расіі санкцыі абмяжоўваюць доступ расійскіх кампаній да міжнародных рынкаў капіталу, а таму для пагашэння знешніх даўгоў ім даводзіцца купляць валюту на ўнутраным рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?