Аляксандр Лукашэнка прыме сёння ўдзел у свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які праходзіць 4-5 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

Плануецца, што Лукашэнка паглядзіць моладзевы мюзікл «Папараць-кветка», які стане кульмінацыяй першага дня свята.

У 2015 годзе канцэпцыя правядзення «Купалля» распрацавана з мэтай захавання і развіцця ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага і сацыяльна-культурнага супрацоўніцтва прыдняпроўскіх рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?