Былы кубінскі лідар Фідэль Кастра ўпершыню больш чым за месяц з'явіўся на публіцы.

Дзяржаўнае тэлебачанне Кубы паказала кадры сустрэчы 88-гадовага Фідэля з экспертамі-сыраробамі, якая прайшла непадалёк ад Гаваны.

У 2006 годзе Фідэль Кастра, у якога пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, перадаў уладу свайму малодшаму брату Раулю.

У цяперашні час Фідэль вельмі рэдка з'яўляецца на людзях. Любыя звесткі аб стане яго здароўя, якія трымаюцца ў сакрэце кубінскімі ўладамі, старанна адсочваюцца міжнароднымі сродкамі масавай інфармацыі.

Усяго некалькі дзён таму Куба і ЗША дамовіліся зноў адкрыць амбасады ў Вашынгтоне і Гаване.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?