Саміт краін еўразоны па абмеркаванні сітуацыі ў Грэцыі пасля рэферэндуму адбудзецца ў аўторак, 7 ліпеня.

Вядома, што ў панядзелак канцлерка Германіі Ангела Меркель правядзе ў Парыжы тэрміновую сустрэчу з прэзідэнтам Франсуа Аляндам.

Грэчаскія банкі па-ранейшаму не працуюць, пасля таго як у панядзелак Еўрапейскі цэнтрабанк абмежаваў ім фінансаванне на павышаным узроўні, якога, аднак, для патрэба Грэцыі замала. Працуюць толькі некаторыя аддзяленні, для таго каб дазволіць пенсіянерам здымаць са сваіх рахункаў да 120 еўра ў тыдзень. Многія пенсіянеры ў Грэцыі не карыстаюцца электроннымі банкаўскімі картамі.

Разам з тым Грэцыя не можа вярнуцца да неадкладнага друку драхмаў, бо ў краіне больш няма адпаведных друкаваных станкоў, заявіў у чацвер міністр фінансаў краіны Яніс Варуфакіс.

Як растлумачыў чыноўнік, у 2000 годзе, калі Грэцыя ўступіла ў еўразону, улады краіны паспяшаліся пазбавіцца ад станкоў для друкавання драхмаў, бо былі ўпэўненыя, што цяпер у краіне заўсёды будзе ў абароце адзіная еўрапейская валюта.

У банкаматах грэкі маглі зняць максімум 60 еўра ў дзень, але рэальна сума знізілася да 50 еўра, бо ў банкаматах скончыліся купюры ў 20 еўра. Ходзяць чуткі, што з дня на дзень у некаторых банках могуць зусім скончыцца сродкі. 

Калі Грэцыю чакае хаос, ён зачэпіць усю Еўропу. Краіна ўваходзіць у шэнгенскую зону, а палітычныя пытанні ў ЕС рашаюцца кансэнсусам. Калі Алексіс Цыпрас пойдзе ва ўсе цяжкія, хістаць можа ўвесь кантынент. Напрыклад, Грэцыя ўжо раней пагражала выступіць супраць санкцый супраць Расіі з прычыны агрэсіі ва Украіне. 

«Цяжка дапамагчы Грэцыі супраць волі яе народу і ўрада, які жыве ў паралельным свеце», — напісаў у Твітары міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?