Выхаванцы нядзельнай школы пры праваслаўным прыходзе сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Салігорску правялі апошні тыдзень чэрвеня ў намётавым летніку. Выхавацелямі школьнікаў сталі фізрук гарадской СШ № 10 Сяргей Макаед і дырэктар нядзельнай школы Алена Сацэвіч.

На час лагернай змены дзеці разбіліся на «сем’і», узяўшы сабе розныя прозвішчы ў гонар праваслаўных палкаводцаў — адны школьнікі сталі Праабражэнскімі, іншыя — Суворавымі, а таксама падрыхтавалі прэзентацыі сваіх «сем’яў». У штодзённым жыцці летнік выкарыстаў манастырскі статут з чытаннем прыпавесцяў, рэгулярнай малітвай, працоўнай паслухмянасцю, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Духоўную апеку лагера ажыццяўляў благачынны Салігорскай акругі, ключнік кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пратаіерэй Мікалай Розаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?