У канадскім Слуцку 4 ліпеня беларусы Канады адзначылі Купалле. Удзел у святкаваннях узялі 140 чалавек. Многія прыехалі ў вышыванках і выцімайках.
Падчас святкавання адбыліся святочны кірмаш, парад строяў, гульні для дзяцей і дарослых, беларускія спевы і танцы.
«Слуцак» — так называецца беларуская база адпачынку недалёка ад Таронта ў Канадзе. У 1966 годзе Згуртаванне беларусаў Канады набыло ферму, неўзабаве на ёй быў створаны дом адпачынку. Цяпер там рэгулярна збіраюцца беларусы Канады.