У Томскай вобласці Расіі мядзведзь напаў на 24-гадовую жанчыну ў кавярні. Жывёлу ўтрымлівалі на тэрыторыі прыдарожнай кавярні, ад наведвальнікаў вальер адгароджаны паўтараметровым плотам.

Муж пацярпелай з дзіцем на руках рабіў замову ў кавярні. А п'яная жанчына ці то пералезла цераз плот да мядзведзяў, ці то прасунула туды руку. Адзін з драпежнікаў і адгрыз ёй руку, дый з'еў.

Мядзведзі каля кавярні жылі восем гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0