Служба бяспекі Украіны расследуе шэраг крымінальных спраў у дачыненні да сваіх супрацоўнікаў, якія падазраюцца ў здрадзе, у тым ліку — і вышэйшыя чыны спецслужбы.
Пра гэта ў інтэрв'ю ўкраінскаму «5 каналу» заявіў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.
«Цяпер расследуецца больш за 40 спраў у дачыненні да нашых супрацоўнікаў [за здраду]», — заявіў ён.
«У нас ёсць арыштаваныя генералы, палкоўнікі Службы бяспекі, якія здрадзілі інтарэсы дзяржавы», — дадаў Грыцак.
Пры гэтым ён нагадаў, што на мінулым тыдні быў затрыманы палкоўнік, які служыў у контрразведцы, якая «закліканая лавіць шпіёнаў, але гэты чалавек працаваў у інтарэсах Расіі».