Візіт папы Францішка ў Эквадор пачаўся з вясёлага моманту. Міжнародны аэрапорт краіны размешчаны ў гарах, і вятрыска сарваў з папы яго традыцыйную шапачку. Ён не паспеў злавіць яе, рассмяяўся і пайшоў да людзей, што сабраліся яго сустракаць без яе.

Папа наведае на сваім родным кантыненце Эквадор, Балівію і Парагвай. Лацінская Амерыка ў апошні час стала апорай Касцёла.

Папа Францішак прыехаў з пасланнем міру і напамінам пра тое, што жыццё — гэта радасны божы дар. «Каб ад піка Чымбараса да Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, ад трапічных лясоў Амазонкі да Галапагоскіх астравоў вы не страцілі здольнасці дзякаваць Богу за тое, што ён зрабіў і робіць для вас», — сказаў папа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0