Выява: fashionangels.com

Выява: fashionangels.com

Амерыканскае падраздзяленне японскай кампаніі Sanrio абвясціла пра планы па здымках фільмаў пра сваіх герояў — Hello Kitty ды іншых, перадае Deadline.

Бюджэт фільма пра Hello Kitty складзе ад 160 да 240 млн даляраў. Стужка мае выйсці на экраны ў 2019 годзе.

Дэталі пра планы адносна фільмаў пра іншых герояў кампаніі накшталт My Melody і Litte Twin Stars не раскрываюцца.

Персанаж Hello Kitty з’явіўся 41 год таму. Паводле сюжэту гэта не котка, а маленькая дзяўчынка з рысамі коткі. Яна мае вялікую сям’ю, сяброў і хатніх жывёлаў. З Hello Kitty выпускаецца мноства стылізаваных тавараў, цацак і гульняў, шэраг анімэ-серыялаў. Штогод Hello Kitty прыносіць каля мільярда даляраў прыбытку, брэнд ацэньваецца ў 7 млрд. UNICEF прызнала Hello Kitty «Асаблівым сябрам дзяцей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?