22 лютага ў клюбе "Рэактар" пройдзё штогадовы фэст-трыб’ют NIRVANA, прысьвечаны дню народзінаў Курта Кабэйна.
Удзельнікі: PARTYZONE, s.d.m., ЛІТВІНТРОЛЬ, МУТНАЕ ВОКА, UNIA,
ZANIAPAD.
На фэсьце будуць прадстаўленыя гурты розных музычных накірункаў ад непасрэдна гранжа да фольк-року.
Арганізатары канцэрту: «Рознастылёвасьцю фэсту мы хочам паказаць творчасьць легендарнай групы ў розных праявах. Гранж, рок, метал, дуда з цяжкімі гітарамі… Нам здаецца гэта будзе цікава! Да таго ж усе гэтыя гурты аб’ядноўвае любоў і павага да NIRVANA. Зараз музычныя стылі перамешваюцца. Таму спадзяемся усё задуманае атрымаецца. Таксама перад пачаткам і пад час канцэрту будуць транслявацца відэа-запісы канцэртаў гурта. Будзе шмат конкурсаў! Так што усіх чакаем!»
22 лютага (пятніца), клюб Рэактар, 18:00
Квіткі ў касе клюбу.
Даведкі: 2886160, 7662425, 6490888